Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: 105 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта


ТЭГЕРАН. Міністэрства ўнутраных справаў Ірану паведаміла, што цягам першага дню рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, адпаведныя заявы падалі 105 у большасьці малавядомых іранцаў. Выбары ў Іране адбудуцца 17 чэрвеня. Паводле адмыслоўцаў, прэзыдэнтам хутчэй за ўсё стане прадстаўнік кансэрватараў. Цяперашні прэзыдэнт, Махамад Хатамі, чые рэформы не скончыліся посьпехам, заклікаў сёньня правесьці справядлівыя выбары. (Хатамі) “Мы павінны зрабіць усё, каб з дапамогай Алаха правесьці свабодныя выбары, каб наш урад і наш народ ішлі па шляху, які адкрыла рэвалюцыя, выбіраючы прэзыдэнта, які зможа абараніць гонар, веліч і разьвіцьцё Ірану”
XS
SM
MD
LG