Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 10 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 10 траўня

“Беларус”, 1915 год:

“Земствы і месцы Мінскай губерні асыгнавалі поўмільёна рублёў на забеспечэньне ад пошэсьцяў. Пастаноўляно пааткрываць часовыя баракі, дезынфекцыонныя камары, печы для спаляваньня сьмецьця, усысаючыя студні, палепшыць усюды спосабы даставаньня вады, дезынфекаваць панадворкі і страхаваць людзей, каторыя будуць спаўняць санітарную службу”.

“Заря Запада”, 1925 год:

“Згодна з распараджэньнем Акрвыканкаму ад 7 гэтага траўня, тэрмін набыцьця сьцягаў адзінага ўзору прадоўжаны да 25 траўня г. г., у зьвязку з чым прыём заказаў на набыцьцё сьцягаў будзе вырабляцца Віцебскай Акруговай Дзіцячай Камісіяй да згаданага падоўжанага тэрміну, пасьля чаго прыём заказаў спыняецца. Пасьля 25 траўня асобая камісія зробіць праверку, і тыя, хто ўхіліўся ад своечасовага набыцьця сьцягаў, будуць прыцягнуты да адказнасьці ў адпаведнасьці з абавязковай пастановай Акрвыканкаму ад 10 красавіка г.г.”.

“ЛіМ”, 1965 год. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР:

“Адзначаючы выключныя заслугі абаронцаў Брэсцкай крэпасці перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г., прысвоіць Брэсцкай крэпасці ганаровае званне “Крэпасць-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. Старшыня Прэзыдума Вярхоўнага Савета СССР А.Мікаян. Сакратар Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР М.Геаргадзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG