Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сваіх нядаўніх выступах прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі неаднойчы закранаў беларускую тэму


Ул. інф. Прынамсі, у сёньняшні артыкуле, надрукаваным у The Washington Post грузінскі лідэр прапануе правесьці новую "Ялцінскую канфэрэнцыю" для распаўсюджваньня свабоды, у тым ліку ў Беларусі.

На думку Саакашвілі ўсясьветная супольнасьць "можа зрабіць значна больш для таго, каб дапамагчы беларускаму народу, які імкнецца да свабоды". Прэзыдэнт Грузіі, у прыватнасьці, прапануе ў рамах новай "Ялцінскай канфэрэнцыі" пашырыць сьпіс беларускіх афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у дэмакратычныя краіны, узмацніць фінансавую і матэрыяльную падтрымку беларускай апазыцыі і арганізаваць навучаньне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі "правядзеньню мірных дэманстрацый пратэсту, якія дапамаглі зрабіць свабоднымі народы Грузіі і Украіны".

9 траўня француская газэта Le Monde апублікавала інтэрвію з Саакашвілі, у якім прэзыдэнт Грузіі заявіў: "Рэжым Аляксандра Лукашэнкі - гэта дыктатура, анамалія ў сэрцы Эўропы". Пры гэтым грузінскі лідэр адзначыў, што нея лічыць сябе "экспартэрам" рэвалюцый". Рэвалюцыі ў Кіеве, Тбілісі і Бішкеку, падкрэсьліў Саакашвілі, былі "выяўленьнем волі народаў", "другой хваляй вызваленьня Эўропы пасьля рэвалюцый 1989 году", а ня "вынікам нейкай змовы ЦРУ абоі Джорджа Сораса, як хочуць прадставіць некаторыя".
XS
SM
MD
LG