Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: апэрацыя амэрыканскіх войскаў


БАГДАД. На захадзе Іраку, недалёка ад ірацка-сырыйскай мяжы, амэрыканскія войскі праводзяць апэрацыю супраць паўстанцаў. Паводле амэрыканскага камандаваньня, за першыя суткі апэрацыі звыш 70 ваеўнікоў забітыя.

У Багдадзе пры выбуху замінаванай машыны сёньня загінулі 4 чалавекі, у тым ліку два паліцыянты. Таксама сёньня ў ірацкай сталіцы знойдзены целы васьмёх расстраляных іракцаў.

Тым часам другі раз за тыдзень прынёс прысягу ўрад Іраку. У абноўленым тэксьце прысягі на патрабаваньне курдзкіх лідэраў ўключана згадка пра фэдэралізм у Іраку.
XS
SM
MD
LG