Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы пішуць пра парушэньні прынцыпаў дэмакратыі ў Расеі


ЛЁНДАН. Група праваабаронцаў і палітыкаў заклікала сабраных сёньня ў Маскве кіраўнікоў дзяржаваў узьняць пытаньне аб парушэньні ў Расеі прынцыпаў дэмакратыі. У адкрытым лісьце ў брытанскай газэце “Файнэншыял Таймз” выказваецца заклапочанасьць у сувязі з “крайняй слабасьцю” дэмакратычных інстытутаў у Расеі. “Іронія ў тым, – пішуць аўтары ліста, – што лідэры свабодных краінаў сьвяткуюць вызваленьне кантынэнту ў адной з найменш дэмакратычных дзяржаваў Эўропы”. Ліст падпісаў 71 чалавек. Сярод падпісантаў – расейская праваабароньніца Алена Бонэр, былыя прэзыдэнты Літвы й Чэхіі Вітаўтас Ландсбэргіс і Вацлаў Гавэл.
XS
SM
MD
LG