Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: мітынг ля расейскага пасольства


ВАРШАВА. Родныя польскіх афіцэраў, забітых у 1940 годзе ў Катынскім лесе, правялі сёньня мітынг ля расейскага пасольства ў Варшаве. Удзельнікі акцыі патрабавалі ад Расеі прызнаньня расстрэлаў пад Катыньню генацыдам.

Усяго на загад Сталіна супрацоўнікі НКВД расстралялі пад Катыньню, Харкавам і сялом Меднае звыш 20 тысяч польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Доўгі час савецкія ўлады ўскладалі віну за гэтыя забойствы на нацыстаў. Толькі ў 1990 годзе савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў прызнаў адказнасьць Савецкага Саюзу.
XS
SM
MD
LG