Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль адкладае выхад з паласы Газы


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраіль адкладае на тры тыдні – да сярэдзіны жніўня – вывад войскаў і паселішчаў з паласы Газы. Паводле ізраільскага прэм’ер-міністра Арыеля Шарона, вывад адкладзены ў сувязі з адзначанымі ў сярэдзіне лета традыцыйнымі габрайскімі “днямі смутку”.

Раней сёньня ў Ерусаліме мелі месца сутыкненьні ізраільскай паліцыі з палестынцамі. Параненыя сем паліцыянтаў і чатыры палестынцы. Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як ізраільскія ўлады, асьцерагаючыся дзеяньняў габрайскіх экстрэмістаў, абмежавалі доступ у мячэць Аль-Акса.
XS
SM
MD
LG