Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР гатовая вярнуцца да перамоваў


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя заявіла пра гатовасьць вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў у пытаньні сваёй ядзернай праграмы.

У заяве Міністэрства замежных справаў КНДР адзначаецца, што Пхэньян гатовы супольна з Паўднёвай Карэяй, ЗША, Кітаем, Расеяй і Японіяй шукаць выйсьця з крызісу.

Перамовы ў пытаньні ядзернай праграмы КНДР перарваліся 10 месяцаў назад. Апошнім часам зьявіліся паведамленьні, што Паўночная карэя рыхтуецца правесьці ядзерныя выпрабаваньні.
XS
SM
MD
LG