Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітальныя словы Аляксея Марачкіна


Валянціна Аксак, Менск Гаворыць Аляксей Марачкін.

(Марачкін: ) “Ня так даўно ён быў у мяне і нават прынёс свой апошні верш. Там ёсьць такія словы: “Жыцьця ўсяго на тры сьняжынкі”. Гэта мяне так усхвалявала. Сказана ёмка і ніхто ня думаў, што гэта не мэтафара, а і сапраўды ў яго на тры сьняжынкі і засталося гэтага жыцьця пакутнага. Ведаем, што ён нібы сам ішоў да гэтага… Гэта нейкая ахвяра нашага часу… У мяне захаваліся яшчэ напісаныя на паперцы ягонай рукой радкі:

“Зорнай ноччу, хай вам верыцца-няверыцца, Паглядзіце ў мае вочы, я – маньяк, Бо наліла мне Вялікая Мядзьведзіца Шчэ ў юнацтве сямізорачны каньяк”.

Гэта словы і ягонай трагедыі, і яго такога апантанага жыцьця. Ён, як той матылёк, ляцеў на агеньчык і згарэў”.
XS
SM
MD
LG