Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як менчукі ставяцца да перайменаваньня цэнтральных вуліц і праспэктаў сталіцы?


Севярын Квяткоўскі, Менск Жыхары вуліц і праспэктаў, якія паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі набылі новыя назвы, да перайменаваньняў ставяцца па-рознаму. Гэтак сама, як і мінакі, якіх сустрэў сёньня ў цэнтры Менску карэспандэнт “Свабоды”.

Найперш слова тым, хто неўзабаве будзе вымушаны мяняць дакумэнты ў сувязі з тым, што вуліцы, на якіх яны жывуць, памянялі свае назвы:

(Cпадар: ) “Я да перайменаваньняў даўно стаўлюся спакойна. Можа, ідзе пэўны пошук, каб урэшце назваць дадзеную вуліцу, каб назва мела сувязь з гісторыяй”.

(Спадарыня: ) “Нам падыходзіць і тое, і іншае”.

(Спадарыня: ) “Няхай застаецца Машэрава”.

(Спадар: ) “Я тут нарадзіўся на вуліцы Пушкінскай. Пасьля тут стаў праспэкт Сталіна. Пасьля Варашылава, пасьля Ленінскі. Што да Незалежнасьці, мы жывём у фэадальнай дзяржаве, у якой ня можа быць аніякае незалежнасьці па вызначэньні. Гэта проста ёрніцтва нейкае”.

(Другі спадар: ) “Я бы пакінуў Скарыну”.

А вось меркаваньні вэтэранаў, ад чыйго імя было зладжанае перайменаваньне цэнтральных праспэктаў і вуліц:

(Спадар: ) “Апошнім часам вельмі любяць пераймяноўваць. Я супраць таго, што перайменавалі праспэкт Леніна”.

(Спадарыня: ) “Я ад 1944 году жыву ў Менску. Усе гэтыя перайменаваньні, нашае жыцьцё не залежыць ад іх”.

(Спадар: ) “Я за Машэрава”.

(Спадарыня: ) “Нам усё роўна”.

І, нарэшце, меркаваньні выпадковых мінакоў на менскіх вуліцах:

(Дзяўчына: ) “Я ўспрыняла як першакрасавіцкі жарт”.

(Спадар: ) “Я ў шоку. Машэраў — вялікі чалавек”.

(Карэспандэнт: ) “Але вуліцы Варвашэні, Ерусалімскую і Дразда аб’яднаюць у праспэкт імя Машэрава”.

(Спадар: ) “А… Тады можна. Гадоўнае, што імя ягонае засталося”.

(Спадар: ) “Стаўлюся вельмі кепска, гэта маразм. Скарыну адвялі такую маленькую вуліцу!”

(Спадарыня: ) “Хай бы засталіся гэтыя назвы. Хай новыя вуліцы робяць у новых мікрараёнах. А гэта хай бы заставалася памяць наша”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG