Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Моладая Грамада” і “25-ы кадр” распаўсюдзілі ў Віцебску некалькі соцень улётак антываеннага зьместу


Браніслава Станкевіч, Віцебск Адразу па завяршэньні афіцыйнага сьвяточнага шэсьця, прысьвечанага Дню Перамогі, маладыя людзі выйшлі на Пляц Волі і пачалі раздаваць мінакам ўлёткі са словамі: “Першая сусьветная… другая сусьветная…Хопіць!”

Сёньняшняя акцыя была першай для новастворанай віцебскай суполкі творчае моладзі “25-ы кадр”, і ўлёткі, з якімі яны выйшлі на вуліцу, былі таксама зроблены ў выглядзе кінастужкі, дзе кожны асобны кадр – гэта малюнак-пратэст супраць вайны.

Іх надзвычай ахвотна разьбіралі віцебскія школьнікі, якіх прымусілі сабрацца ў так званы “жывы калідор”, каб уручыць кветкі ветэранскай калёне.

Сёньня пасьля ўрачыстага маршу ветэранаў і прадстаўнікоў віцебскіх прадпрыемстваў суполкі “25-ы кадр” і “Маладая Грамада” зладзілі для дзяцей конкурс малюнкаў на асфальце на антываенную тэматыку. Ён праходзіў недалёка ад Пляцу Волі, у сквэры імя Багдана Хмяльніцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG