Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Сыс: Беларусь мая, мая магіла...


Верш Анатоля Сыса

І калі вясёлкай над труной вып’е кроў да кроплі маіх жылаў, Беларусь, накрый мяне зямлёй. Не, счакай, яшчэ аддам я вочы сваёй здані, каб мая душа не зблудзіла на чужыну ўночы, каб між намі не лягла мяжа.

Беларусь мая, мая магіла, зь бел-чырвона-белага радна ці кашулю мне на сьмерць пашыла? Беларусь мая, мая магіла, ты ж адна ў мяне, як ёсьць адна.
XS
SM
MD
LG