Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш на вайсковых могілках у Нідэрляндах


АМСТЭРДАМ. У Нідэрляндах, на вайсковых могілках, дзе пахаваныя 8 тысячаў амэрыканскіх жаўнераў, якія загінулі ў баях з нацыстамі адбылася жалобная цырымонія, у якой узялі удзел прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, каралева Нідэрляндаў Беатрыкс і прэм''ер-міністар гэтай краіны Ян Пэтэр Балкэнэндэ. Кіраўнік галяндскага ўраду сказаў: (Бальканэндэ) «Яны змагаліся за свабоду і мір у Эўропе і засталіся на нашым кантынэнце, знайшоўшы апошні прытулак тут на могілках Маргратэн. Яны зрабілі найвялікшую ахвяру – аддалі сваё жыцьцё» У сваю чаргу прэзыдэнт Буш, прамаўляючы на вайсковых могілках, дзе пахаваныя амэрыканскія вайскоўцы, падкрэсьліў: (Буш) «Гэтым мірным травеньскім ранкам мы сьвяткуем вялікую перамогу. Тысячы беліх крыжоў з мармуру і зорак Давіда нагадваюць нам пра страшэнны кошт, які мы заплацілі за гэтую перамогу»
XS
SM
MD
LG