Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе сьвяткуюць гадавіну сканчэньня вайны


ПРАГА. У розных краінах Эўропы адзначаюць сёньня дзень сканчэньня Другой Усясьветнай вайны. У Парыжы, каля трыюмфальнай аркі адбыліся урачыстасьці з удзеламі прэзыдэнта Францыі Жака Шырака. У Польшчы на Вэстэрплатэ, дзе 1 верасьня 1939 году пачалася ІІ Усясьветная вайна, былі ўскладзеныя кветкі да помніка Абаронцам узьбярэжжа. Цэрымоніі адбыліся таксама ў Лёндане і Бэрліне. У нямецкай сталіцы мінулае начы прайшла акцыя пратэсту супраць нацызму і правага экстрэмізму.
XS
SM
MD
LG