Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміт СНД не прыехалі прэзыдэнты Грузіі і Азэрбайджану


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заклікаў сёньня лідэраў краінаў СНД памятаць пра ўрокі ІІ Усясьветнай вайны і цьвёрда змагацца з тэрарызмам і экстрэмізмам. (Пуцін) Генеральная асамблея ААН абвесьціла 8 і 9 траўня гэтага году днямі прымірэньня і памяці. Заклікала аб''яднаць высілкі дзяржаваў у барацьбе супраць ідэйнага спадкаемцы нацызму – тэрарызму. Я ўпэўнены, што СНД зможа стаць эфэктыўным інструмэнтам у такой сумеснай працы» У нефармальнай сустрэчы лідэраў краінаў СНД не ўзялі ўдзел прэзыдэнты Грузіі і Азэрбайджану – Міхаіл Саакашвілі і Ільхам Аліеў. Саакашвілі адмовіўся прыехаць, бо Тбілісі і Масква не замаглі дамовіцца што да тэрмінаў вываду расейскіх войскаў з тэрыторыіі Грузіі.
XS
SM
MD
LG