Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія “зуброўцы” спрабавалі наладзіць пікет памяці Захаранкі, затрымана 12 актывістаў


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Увечары 7 траўня ў цэнтры Магілёва былі затрыманы 12 актывістаў руху “Зубр”, якія наладзілі пікет, прысьвечаны гадавіне зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Каардынатар “зуброўцаў” у Магілёўскай вобласьці Алег Мяцеліца паведаміў, што пікет праходзіў насупраць будынку абласной управы КДБ, у акцыі ўвогуле брала ўдзел каля 30 чалавек.

Актывісты “Зубра” апранулі на пікет чырвоныя кашулі зь белымі крыжамі і выявамі Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара і Зьмітра Завадзкага. Яны таксама трымалі ў руках партрэты зьніклых палітыкаў.

Аднак пікетчыкам перашкодзіла міліцыя. Паводле Алега Мяцеліцы, “зуброўцам” удалося прастаяць літаральна некалькі хвілінаў да ўмяшальніцтва міліцыянтаў. Потым частка ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі была затрымана.

Таксама 6 траўня магілёўскія “зуброўцы” на адным з вялікіх будынкаў у цэнтры горада вывесілі вялізны транспарант з надпісам “Дзе Захаранка?”. “Зубры” запэўнілі, што гэтае пытаньне было добра бачнае з вокнаў Магілёўскага гарвыканкаму.
XS
SM
MD
LG