Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш: “Людзі Беларусі жывуць пад апошняй дыктатурай Эўропы і заслугоўваюць лепшага”


Юры Сьвірко, Рыга Перад ад’ездам з Латвіі прэзыдэнт ЗША выступіў з прамовай у будынку Малой гільдыі ў Старой Рызе перад адмыслова запрошанай аўдыторыяй, у тым ліку трыма прэзыдэнтамі краін Балтыі. Зноў назваўшы Беларусь апошняй дыктатурай Эўропы, Джордж Буш заявіў пра новую місію – “ня толькі перамагчы адзінага дыктатара, але перамагчы ідэю дыктатуры на гэтым кантынэнце”.

Джордж Буш у пачатку паўгадзіннай прамовы нагадаў, што калісьці СССР называлі “імпэрыяй зла”, а больш за 60 гадоў таму “зло захапіла ўладу ў Нямеччыне”. Амэрыканскі прэзыдэнт заклікаў прыгадаць лёс Гітлера: “Канец дыктатара быў у 4 сьценах бункера”.

Спадар Буш казаў аб правах этнічных меншасьцяў, пахваліў выбары ва Ўкраіне, якая абрала сваім прэзыдэнтам Віктара Юшчанку, згадаў пра Грузію і Малдову, пасьля чаго дадаў:

(Буш: ) “Усе мы наважаныя абараняць свабоду ў Беларусі. Людзі гэтай краіны жывуць пад апошняй дыктатурай Эўропы, і яны заслугоўваюць лепшага. Урады Латвіі й Літвы працавалі над стварэньнем падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі й разьвіцьцём праўдзівага інфармаваньня праз радыё й газэты. Разам мы ўсталявалі цьвёрды стандарт: рэпрэсіям няма месца на гэтым кантынэнце”.

Джордж Буш напрыканцы сваёй прамовы заявіў: “Да нас прыходзіць новая місія: ня толькі перамагчы адзінага дыктатара, але перамагчы ідэю дыктатуры на гэтым кантынэнце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG