Прыйшоўшы сёньня з раніцы ў Курапаты, я пабачыла двух маладых мужчынаў у скураных куртках, якія сядзелі на гэтак званай “лаве Клінтана” – мэмарыяльным знаку “Ад народу Злучаных Штатаў народу Беларусі дзеля памяці”. Заўважыўшы мяне, яны хутка падняліся, а пазьней патлумачылі, што яны – супрацоўнікі міліцыі і сочаць за парадкам у Курапатах.
Падняўшыся на курапацкі пагорак, заўважаю новы вялікі вянок – “Ахвярам рэпрэсій ад Бараўлянскага сельскага выканкаму”. Адметна, што апошнія гады ўлады Бараўлянаў штогод ускладаюць вянкі ў Курапатах напярэдадні Дзядоў і Радаўніцы.
7 траўня ў Курапатах – традыцыйная прыборка тэрыторыі. Пакуль сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зьбіраюцца на талаку, я гутару з Уладзімерам Юхо, адным з найбольш актыўных удзельнікаў курапацкага чыну. Спадар Уладзімер прынёс ва ўрочышчы скрыню з надпісам “Ахвяраваньні на крыжы ў Курапаты”.
(Юхо: ) “Калі праходзіць талака, то мы летась і сёлета вырашылі, што скрыня “Ахвяраваньні на крыжы ў Курапаты” павінна тут быць. Людзі, якія прыходзяць, кладуць свае ахвяраваньні на крыжы. Яны бачаць, што справа, якую робіць Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыя БНФ, сьвятая. Людзі гэта разумеюць”.
Курапацкі лес добра прыбраны напярэдадні Радаўніцы. Амаль ля кожнага крыжа высаджаныя кветкі. Стаяць сьвечкі. На многіх крыжах з’явіліся памятныя таблічкі з імёнамі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Але Уладзімер Юхо са шкадаваньнем адзначае, што Курапаты ўсё яшчэ не абароненыя ад вандалаў.
(Юхо: ) “На тым баку я пазаўчора заўважыў вогнішча, і нейкія людзі там грэліся і выпівалі, мабыць. І яны зрушылі крыж. Вось сёньня мы прыйшлі яго паставіць на месца, бо пазаўчора ў мяне не было інструмэнтаў. Гэта зробім і паглядзім з таго боку – Крыжовую алею трэба трошкі прыбраць, бо тут на Радаўніцу будзе, як заўсёды, шмат людзей, і трэба, каб Курапаты выглядалі прыстойна”.