Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш у Рызе


РЫГА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмеркаваў ў Рызе зь лідэрамі Латвіі, Літвы і Эстоніі пытаньні разьвіцьця дэмакратыі і сытуацыю на паст-савецкай прасторы. Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі пасьля спатканьня, Буш заявіў: (Буш) “Я разумею, што на захадзе Эўропы канец Другой Сусьветнай вайны разумелі як мір , але для краінаў Балтыі ён прынёс акупацыю і камуністычны прыгнёт. Народ Злучаных Штатаў Амэрыкі ніколі не забудзецца на гэта. Мы разумеем ваш боль”. Прэзыдэнт Буш дадаў, што разьвіцьцё дэмакратыі ў суседніх дзяржавах карыснае для інтарэсаў Расеі. 9 траўня амэрыканскі прэзыдэнт будзе ў Маскве браць удзел у сьвяткаваньні 60-й гадавіны перамогі над нацызмам.
XS
SM
MD
LG