Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Багдадзе: 15 сьмяротных ахвяраў


БАГДАД. Сёньня ў ірацкай сталіцы ў выніку двух выбухаў загінулі каля 15 чалавек, больш за 30 параненыя. Як паведаміў прадстаўнік войска ЗША, двое з забітых - амэрыканскія цывільныя працаўнікі. Паводле паліцыі, дзьве замінаваныя машыны выбухнулі ў рухлівых месцах у цэнтры гораду. Апошнімі днямі ахвярамі выбухаў у Іраку сталі сотні людзей.
XS
SM
MD
LG