КІЁТА. ЯПОНІЯ. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй у часе міжнароднага эўрапейска-азіяцкага саміту у Кіёта, заклікаў міжнародную супольнасьць не дапусьціць, каб Паўночная Карэя наладзіла ядзерныя выпрабаваньні.
(Барадэй) “Я мяркую, што будуць жахлівыя наступствы; палітычныя - для Азіі і ўсяго сьвету, магчыма, экалягічныя - над рэгіёнам могуць быць распыленыя радыёактыўныя рэчывы”.
Заявіў кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй.
Ягоны заклік падтрымалі шэраг міністраў замежных спраў эўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў, якія заклікалі Пхэньян неадкладна вярнуцца да шматбаковых перамоў ў справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.
Міністар замежных спраў Японіі Набутака Мацімура.
(Мацімура) “Шасьцібаковых перамоў не было ўжо 10 месяцаў і мы надзвычай занепакоеныя тым, што існуе вялікая верагоднасьць таго, што Паўночная Карэя ў гэты час працягвала распрацоўваць ядзернай зброі, а можа нават ракет”
Учора, газэта “Нью-Ёрк таймс” са спасылкай на дадзеныя амэрыканскіх спэцслужбаў паведаміла, што ў Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы вядзецца падрыхтоўка да ядзерных выпрабаваньняў.