Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве судзяць удзельнікаў пікету каля беларускага пасольства


Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода Сёньня ўвечары Басманны суд Масквы працягваў разгляд справаў удзельнікаў мітынгу каля амбасады Беларусі ў Расеі.

Удзельнікі гэтай акцыі пратэсту патрабавалі вызваленьня арыштаваных у Менску падчас “Чарнобыльскага шляху” грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны. Яшчэ аднаму ўдзельніку акцыі пратэсту каля беларускай амбасады ў Расеі Віталю Рэзьніку вынес вырак Басманны суд Масквы. Яго пасадзілі на 6 сутак за “непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню міліцыянта”.

Раней такое ж пакараньне суд вынес яшчэ двум удзельнікам акцыі - Дзьмітрыю Кокараву і Сямёну Бурду. Другую ўдзельніцу мітынгу Ірыну Варабьёву зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня вулічных акцый. Паводле рашэньня суду, яна павінна заплаціць штраф – 500 расейскіх рублёў.

У суботу Басманны суд Масквы працягне працэс над дэманстрантамі. Усяго адміністрацыйныя справы распачатыя ў дачыненьні да 8 удзельнікаў акцыі, грамадзянаў Расеі. Судовы працэс над адным дэманстрантам цягнецца прыкладна каля 5 гадзінаў. Актывіст моладзевага руху “Яблоко” Іван Бальшакоў.

(Бальшакоў: ) “Узьнікае такое адчуваньне, што спэцыяльна зацягваюцца гэтыя працэсы, каб у сьвяты мы не выходзілі ні на якія мітынгі, таму што ў Маскву зьедуцца лідэры розных краінаў. Такія вось зачысткі моладзевага палітычнага поля”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG