Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: дзясяткі ахвяраў процістаяньня


БАГДАД. У Іраку учынены шэраг тэрактаў. У горадзе Сувайра за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду ня менш як 20 чалавек загінулі, а звыш 40 былі параненыя пры выбуху кіраванай сьмяротнікам замінаванай машыны.

Раней сёньня ў горадзе Тыкрыт пры выбуху замінаванай машыны сем ірацкіх паліцыянтаў загінулі, а яшчэ восем чалавек атрымалі раненьні.

Паводле ірацкай паліцыі, у паўночным раёне Багдаду знойдзены целы 14 мужчынаў – частка зь іх была забітая стрэламі ў галаву.
XS
SM
MD
LG