Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія: перамога лейбарыстаў


ЛЁНДАН. На парлямэнцкіх выбарах у Вялікабрытаніі Лейбарысцкая партыя ўпершыню ў гісторыі здабыла перамогу трэці раз запар. Пры гэтым лейбарысцкая большасьць у Палаце грамадаў скарацілася амаль удвая. Сёньня каралева Элізабэт даручыла лідэру лейбарыстаў Тоні Блэру сфармаваць новы кабінэт. Пасьля сустрэчы з каралеваю Блэр заявіў, што ў часе трэцяга прэм’ерскага тэрміну засяродзіць свае сілы на грамадзкіх прыярытэтах.

(Блэр: ) “Важная рэч пры выбарах – гэта тое, што вы выходзіце да людзей і гаворыце зь людзьмі тыдзень за тыднем. Я слухаў і вучыўся. Думаю, што маю вельмі яснае ўяўленьне пра тое, чаго брытанцы чакаюць цяпер ад гэтага ўраду падчас трэцяга тэрміну”.

Таксама сёньня Майкл Гаўард – лідэр Кансэрватыўнай партыі, якая заняла на выбарах другое месца, заявіў пра намер пайсьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG