Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея й Грузія не дамовіліся аб вывадзе базаў


МАСКВА. Расея й Грузія не змаглі дасягнуць пагадненьня што да тэрмінаў вываду расейскіх вайсковых базаў з тэрыторыі Грузія. Пра гэта пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым заявіла кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Грузіі Саломэ Зурабішвілі.

Раней улады Расеі заяўлялі, што на поўны вывад войскаў з Грузіі можа спатрэбіцца да чатырох гадоў. Напярэдадні міністар замежных справаў Грузіі заявіла, аднак, што вывад расейскіх базаў мае быць завершаны не пазьней як у студзені 2008 году.

Сёньня ў Тбілісі й шэрагу іншых гарадоў Грузіі моладзевыя й студэнцкія арганізацыі праводзілі акцыі пратэсту з патрабаваньнямі вываду расейскіх базаў з тэрыторыі краіны.
XS
SM
MD
LG