Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Фатх" перамог на выбарах у Палестыне


РАМАЛАГ. На выбарах у мясцовыя органы ўлады ў Палестынскай аўтаноміі кіроўчы рух “Фатх” дабіўся перавагі над групоўкаю “Хамас”. Згодна з папярэднімі вынікамі, за “Фатх” аддалі галасы 55 працэнтаў палестынцаў, тады як “Хамас” здабыў падтрымку 33 працэнтаў.

Галасаваньне праходзіла у 84 населеных пунктах на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газы. Канчатковыя вынікі будуць аб’яўленыя ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG