Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан гатовы супрацоўнічаць з МАГАТЭ


КУАЛА-ЛУМПУР. Пакістан можа перадаць Міжнароднаму агенцтву ядзернай энэргіі абсталяваньне, якое павінна дапамагчы ўстанавіць, ці стварае Іран атамную бомбу. Прэм’ер-міністар Пакістану Шаўкат Азіз заявіў сёньня ў Малайзіі, што Пакістан пры пэўных умовах вышле ў МАГАТЭ часткі ядзернай цэнтрыфугі. Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргіі хоча дасьледаваць часткі цэнтрыфугі, каб вызначыць паходжаньне сьлядоў урану, выяўленых на ядзерным абсталяваньні ў Іране.
XS
SM
MD
LG