Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы АМОН не дазволіў правесьці акцыю памяці Юрыя Захаранкі


Альгерд Невяроўскі, Менск У Менску на Кастрычніцкай плошчы была спроба правесьці акцыю "Ланцуг неабыякавых людзей", прысьвечанаю 6-й гадавіне зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. І працягвалася пару хвілінаў. Адразу са двароў выйшлі спэцпадразьдзяленьні байцоў АМОНу і выціснулі ўдзельнікаў акцыі

На акцыю прыйшлі каля 20 чалавек, у асноўным актывісты Аб''яднанай грамадзянскай партыі і некаторых моладзевых арганізацыяў.

Міліцыянты, АМОН правялі ўдзельнікаў каля менскай ратушы і выціскалі ў бок праспэкту Машэрава.

Я пасьпеў пагаварыць з адным з арганізатараў гэтай акцыі, кіраўніком менскай філіі АГП Шынкарыкам, які сказаў, што яны хацелі мірна сёньня ўзгадаць Юрыя Захаранку, але міліцыянты не дазволілі.

Апазыцыянэры трымалі партрэты Юрыя Захаранкі, апранутага ў генэральскую парадную форму, спадзяючыся, што міліцыянты з разуменьнем паставяцца да акцыі і выкажуць нейкую даніну павагі былому міністру ўнутраных справаў.
XS
SM
MD
LG