Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыю “Cвабоду палітвязьням!” правялі віцебскія “маладафронтаўцы”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Яны вырашылі падтрымаць сваіх менскіх аднадумцаў, асуджаных за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”, і замацавалі на парэнчах маста імя Блахіна, вялікую расьцяжку з заклікам “Свабоду палітвязьням!”

Віцебскім мінакам, якія назіралі гэтую акцыю, старшыня суполкі “Маладога фронту” Яніс Чучман патлумачыў наступнае:

(Чучман: ) “ Мы вывесілі расьцяжку дзеля падтрымкі нашых сяброў з Менску – сяброў “Маладога фронту”, якіх асудзілі за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Пяцёра нашых сяброў асуджаныя на 15 сутак, і мы хочам падтрымаць іх”.

На віцебскіх прадпрыемствах у гэты час скончылася працоўная зьмена, і шмат хто зь мінакоў зьвяртаў увагу на транспарант. Урэшце, на гэта зьвярнулі ўвагу і міліцыянты.
XS
SM
MD
LG