Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДГ: якімі будуць наступствы рэформы ААН для Беларусі?


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

“Белорусская деловая газета” на першай паласе пад загалоўкам “Браты бываюць розныя: жоўта-блакітныя і бела-сіне-чырвоныя” паведамляе аб тым, што сёньня мусяць выпусьціць на волю арыштаваных за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка. За кратамі застануцца два чалавекі. Журналіст робіць выснову, што апошні ўкраінскі палітвязень выйдзе праз 5 дзён, а добрасуседзкія адносіны паміж Беларусьсю і Ўкраінай будуць аднаўляцца значна даўжэй.

“Рэформа ААН – кепская навіна для рэжымаў кшталту беларускага”. Пад такім загалоўкам БДГ аналізуе разьвіцьцё краінаў сьвету і дыпляматычных стасункаў пасьля Ялцінскай канфэрэнцыі. Як будуць разьмяркоўваць прадстаўніцтва ў Радзе Бясьпекі? Якія чакаюцца наступствы рэформы ў ААН? Чытайце аб гэтым у сёньняшнім нумары БДГ.

Міністэрства фінансаў паставіла пад пагрозу ліквідацыі аднаго з асноўных акцыянэраў Мазырскага нафтапераапрацоўчага заводу. Пра сутнасьць канфлікту чытайце ў сёньняшнім нумары БДГ.

А аматарам расейскай эстрады БДГ прапануе інтэрв’ю з салісткамі групы “ВІА гра”.

“Комсомольская правда в Белоруссии” на старонках газэты распавядае аб тым, што беларускую хакейную каманду могуць зьняць з чэмпіянату сьвету па хакею. Цімафей Філін не прайшоў допінг-пробу. Канцэнтрацыя нандрастэрона перавышала норму ў 250 разоў.

У Кастрычніцкім раёне сталіцы будуць будаваць 10-павярховыя дамы і катэджы. Апроч таго, там зьявіцца гіпэрмаркет і шэраг утульных міні-кавярняў. На плошчы Казінца замест шапікаў пабудуюць гандлёвы цэнтар. Але гэта не ўсё. Чытайце “Камсамолку”.

У рубрыцы “Ёсьць ідэя” чытайце інфармацыю аб тым, што дэпутат Хрол хоча забараніць кіроўцам паліць. Ён аргумэнтуе гэта тым, што на дарозе трэба быць пільным. Бальшыня дэпутатаў падтрымала яго прапанову, астатнія абвінавацілі ініцыятара ў тым, што ў ягоным кабінэце ад цыгарнага дыму цяжка дыхаць.

“Хто будзе адпачываць у “летцах”? Пад такім загалоўкам аўтары дасьледуюць праблему адпачынку ў санаторыях. Міністэрства аховы здароўя вырашыла правесьці атэстацыю ў гэтых установах, каб потым перавесьці іх у разрад здраўніц. Гэта азначае, што часткова харчаваньне будзе аплочваць атрымальнік, а часткова дзяржава. А вось лячэньне ў такіх здраўніцах трэба будзе аплочваць згодна з поўным коштам.

“Хай не заб’юць мяне, не скалечаць, хай я дажыву да сьвяточнага дня”. 1942 год. Нямеччына. Зялёны горад Штутгарт. 16-гадовая дзяўчына з Украіны і 20-гадовы хлопец з Беларусі з нашыўкамі “ОСТ”. Так пачыналася гісторыя каханьня двух палонных у тыя цяжкія жудасныя часы. Журналіст распавядае пра сваіх бабулю і дзядулю. Гэтую кранальную гісторыю можна прачытаць у сёньняшнім нумары “Витебского курьера”.
XS
SM
MD
LG