Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш: Беларусь - гэта апошняя дыктатура, якая засталася ў Эўропе


Тацяна Поклад, Вільня Увечары 5 траўня Літоўскі нацыянальны тэлеканал (LTV) перадаў інтэрвію з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, запісанае напярэдадні яго візыту ў краіны Эўрапейскага Зьвязу і Расею адмыслова для літоўскай тэлевізіі.

Размова пачалася з тэмы спрыяньня разьвіцьцю дэмакратыі ва Ўкраіне і Беларусі. На пытаньне адносна моцнай падтрымкі, выказанай дэмакратычным памкненьням у Беларусі з боку ЗША і адносна далейшых плянаў адміністрацыі прэзыдэнта з увагі на заплянаваныя на наступны год прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў:

(Буш:) “Перш за усё, мы будзем працаваць з вамі – краінамі-суседзямі, краінамі вольнага сьвету - патрабаваць свабодных выбараў і забясьпечыць, каб свабодныя выбары адбыліся. Гэта апошняя дыктатура, якая засталася у Эўропе. Кандаліза Райс, як вядома, нядаўна была па суседзтву зь Беларусьсю (у Літве). Дзяржсакратар ЗША Райс. Яна узьняла гэтую праблему, сустрэлася зь людзьмі, якія ўдзельнічаюць у руху за свабоду ў Беларусі. Я – таксама сустракаўся, як быў у Славаччыне. Так што адна з роляў, якую Злучаныя Штаты могуць выканаць - гэта ясна казаць пра неабходнасьць таго, каб Беларусь вызвалілася, і працаваць зь людзьмі, патрабуючы, каб Беларусь стала свабоднай. А калі пачнуцца выбары - забясьпечыць, каб выбары былі свабоднымі, каб за імі назіралі міжнародныя назіральнікі. Як вядома, гэта зрабіла вялікі уплыў ва Ўкраіне. Бачыце, я веру што кожны ў сьвеце хоча быць свабодным, і калі сьвет будзе да гэтага імкнуцца супольна, большасьць людзей будуць свабоднымі”.
XS
SM
MD
LG