Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Фатх" перамагае на выбарах у Палестыне


РАМАЛАГ. На выбарах у мясцовыя органы ўлады ў Палестынскай аўтаноміі кіроўчы рух “Фатх”, згодна з папярэднімі вынікамі, дабіўся перавагі над групоўкаю “Хамас”. Паведамляецца, што “Фатх” атрымаў перамогу прыблізна ў 60 працэнтах гарадзкіх радаў на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газы.

Галасаваньне праходзіла у больш як 80 населеных пунктах. Перамога “Фатху” сьведчыць пра падтрымку рэформаў, праводжаных лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.
XS
SM
MD
LG