Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расею заклікаюць да прызнаньня акупацыі


ВАРШАВА. Польскі Сэйм заклікаў Расею да перагляду савецкіх падыходаў да гісторыі. У сваёй заяве польскія парлямэнтары выказалі спадзяваньне, што новая Расея адмяжуецца ад “ганебнай спадчыны таталітарнага рэжыму”. Польскі Сэйм заклікаў таксама Расею аддаць даніну памяці ахвярам Савецкага Саюзу.

Раней сёньня Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў пра намер нагадаць прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну аб савецкай акупацыі Літвы, Літвы й Эстоніі. Паводле інтэрвію Буша літоўскай тэлевізіі, амэрыканскі прэзыдэнт скажа Пуціну падчас сустрэчы 9 траўня ў Маскве, што заканчэньне ІІ усясьветнай вайны не прынесла свабоды балтыйскім дзяржавам. Тым часам міністар замежных справаў Латвіі Арціс Пабрыкс заявіў у інтэрвію нашаму радыё, што Масква – не найлепшае месца для сьвяткаваньня юбілею перамогі над нацызмам. Расея адмаўляецца прызнаваць факт акупацыі краінаў Балтыі Савецкім Саюзам.
XS
SM
MD
LG