Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: выбух ля брытанскага консульства


НЬЮ-ЁРК. У нью-ёрскім раёне Мангэтан здарыўся выбух каля будынку брытанскага консульства. Пацярпелых няма, разьбіты дзьверы на ўваходзе ў будынак. Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг заявіў пра дачаснасьць канкрэтных высноваў аб прычынах здарэньня: “На гэты момант мы ня ведаем, якія матывы. Мы не атрымлівалі ніякіх тэлефанаваньняў. У гэтым будынку сапраўды знаходзіцца брытанскае консульства, але ня думаю, што варта рабіць пасьпешлівыя высновы”.

Паводле зьвестак паліцыі, выбухоўка была закладзеная ў цэмэнтавы бар’ер перад будынкам, у якім, апрача брытанскага консульства, знаходзяцца таксама крамы і офісы.
XS
SM
MD
LG