Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны перадаў ноту паслу Беларусі


Ул. інф. Сёньня пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка быў выкліканы ў міністэрства замежных справаў Украіне, дзе яму была ўручаная нота.

У ноце МЗС Украіны паведамляе, што прыняў усе меры для праверкі інфармацыі пра сытуацыю вакол беларускага дыпляматычнага прадстаўніцітва ў Кіеве.

У ноце падкрэсьліваецца, што санкцыянаваная грамадзянская акцыя каля пасольства “ніякім чынам не перашкаджае доступу да службовых памяшканьняў і на тэрыторыю пасольства і выхаду за яго межы як супрацоўнікам пасольства, гэтак і наведвальнікам”. Супрацоўнікі МЗС учора сустрэліся з прадстаўнікамі арганізацыі “Нацыянальны альянс”, якая пікетуе беларускае пасольства. Прадстаўнікам альянсу былі патлумачаны міжнародна-праўныя абавязкі наконт нармальнай працы пасольства.

Сёньня ж беларускае афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА распаўсюдзіла камэнтар, паводле якога пікетаваньне пасольства Беларусі ў Кіеве не было санкцыяванае. Паводле БЕЛТА, учора пікетоўцы перагарадзілі праход у будынак пасольства калючым дротам, трубілі ў дудкі, білі ў барабаны, тым самым ствараючы невыносныя ўмовы працы беларускім дыпляматам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG