Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: дзясяткі ахвяраў выбуху ў Эрбіле


БАГДАД. На поўначы Іраку ў горадзе Эрбіль, дзе жывуць пераважна курды, здарыўся моцны выбух, у выніку якога загінулі, паводле розных зьвестак, ад 40 да 60 чалавек, а каля ста былі параненыя. Тэрарыст-самагубца ўзарваў выбухоўку ў натоўпе каля цэнтру, дзе праходзіў набор кандыдатаў на працу ў ірацкай паліцыі.

Таксама сёньня, як паведамляе міністэрства абароны Баўгарыі, на поўдні Іраку ў аўтамабільнай катастрофе загінулі два баўгарскія жаўнеры.

У сваю чаргу ўрад Даніі вырашыў падоўжыць знаходжаньне сваіх вайскоўцаў у Іраку яшчэ на год, а ірацкі ўрад заявіў пра арышт пляменьніка былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна Аймана Сабаўі, які падазраецца ў падтрымцы экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG