Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шрэдэр заахвочвае Турэччыну да рэформаў


АНКАРА. Канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр заклікаў сёньня Турэччыну працягваць рэформы, якія б дапамаглі палепшыць сытуацыю з датрыманьнем правоў чалавека ў краіне напярэдадні перамоваў аб далучэньні Турэччыны да Эўрапейскага Зьвязу.

Брусэль пагадзіўся пачаць перамовы аб сяброўстве Турэччыны ў аб''яднанай Эўропе, аднак апошнім часам афіцыйныя прадстаўнікі Эўразьвязу выказваюць занепакоенасьць павольнымі тэмпамі рэформаў у гэтай краіне. Шрэдэр, які прамаўляў пасьля сустрэчы з турэцкім прэм''ерам Эрдаганам, адзначыў, што Турэччыныа павінна выканаць патарбаваньні Брусэлю яшчэ да пачатку перамоваў, але нямецкі кіраўнік выказаў упэўненасьць, што гэтыя перамовы пачнуцца ў заплянаваны тэрмін – 3 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG