Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве затрыманыя 6 удзельнікаў акцыі каля амбасады Беларусі


Ул.інф. Каля амбасады Беларусі ў Расеі 4 траўня затрыманыя 6 удзельнікаў акцыі пратэсту – сябраў моладзевых арганізацыяў партыяў СПС і “Яблык”.

Актывісты расейскіх моладзевых арганізацыяў СПС, “Яблоко”, затрыманыя 4 траўня падчас акцыі пратэсту каля беларускага пасольства ў Маскве, могуць быць затрыманыя да 2 сутак. Іх абвінавачваюць ня толькі ў правядзеньні недазволенай акцыі, але і ў супраціўленьні сілам правапарадку. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі маскоўскай міліцыі. Паводле зьвестак партыі “Яблоко”, затрыманым пагражае адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Каля 25 прадстаўнікоў моладзевых арганізацыяў пікетавалі сёньня пасольства Беларусі, патрабуючы вызваленьня з менскай турмы беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” у Менску. Як паведаміла прадстаўніца моладзевай арганізацыі СПС Юлія Малышава, на ўдзельнікаў акцыі, затрыманых сёньня каля беларускага пасольства, рабіўся ціск, у допытах удзельнічалі супрацоўнікі ФСБ. “Удзельнікам акцыі пры допыце выломвалі рукі і пагражалі, што патэлефануюць рэктарам ВНУ, дзе яны вучацца” – паведаміла Юлія Малышава. Лідэру моладзевай арганізацыі “Яблык” Ільлі Яшыну ў пастарунку асоба ў цывільным прыгразіла, што яго хутка забяруць у войска. Ірыну Варабьёву ўдарылі падчас затрыманьня.

Шмат удзельнікаў сёньняшняга пікету ў Маскве – Рэзьнікаў, Яшын, Рэзвы, Варабьёва адсядзелі 5 дзён у менскім СІЗА , пасьля іх затрыманьня падчас “Чарнобыльскага шляху”. 30 красавіка яны разам з астатнімі атрыманымі расейцамі былі дэпартаваныя з Беларусі.
XS
SM
MD
LG