Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 3 траўня


Зьміцер Падбярэскі, Менск

“Крыніца”, 1925 год:

“…для беларускай справы, якая падчас вайны і расейскай рэвалюцыі набрала вялікага, часта перавышаючага сапраўдныя свае сілы, размаху, настаў час перагляду і аднаўленьня. Розныя магчымасьці для Беларускага народу, якія нясьлі на сабе магутныя хвалі вайны і рэвалюцыі, ужо даўно мінулі і гэты народ сяньня ўжо пастаўлены прад звычайнай шэрай сапраўднасьцю. Праўда, гэта сапраўднасьць для нас непрыемная, але лічыцца зь ёй трэба і трэба глядзець ёй проста ў вочы. Словам, беларуская справа як такая (гэта знача і палітычная і культурная і грамадзкая) мусі быць датарнавана да сучасных сапраўдных жыцьцёвых варункаў, у якіх знайшоўся Беларускі народ”.

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Рэха на 25 сакавіка:

“…той факт, што найбольш пашыраныя расейскія газэты на абодвых кантынэнтах у дзень нашага нацыянальнага сьвята далі на сваіх балонах гасьціну таму-ж самаму пашквілянту, каб зьняважыць беларускі народ, у той час, калі прэса іншых народаў, паняволеных і дзяржаўных, выступіла із шчырымі спачуваньнямі й пажаданьнямі да нас, мае сваю глыбокую вымову. Адным словам наш “старэйшы брат”, як ня трэба лепей, выказаў свае запраўдныя дачыненьні да беларускага народу й ягонага вызвольнага змаганьня”.

“Добры вечар”, 1995 год. Зваротам да беларускага народу Таварыства беларускай мовы:

“Напярэдадні рэферэндуму некалькі разоў было парушана існуючае заканадаўства. У адпаведнасьці з 3-м артыкулам Закона аб народным галасаванні пытанне аб мове не можа выносіцца на рэферэндум. 148-ы артыкул Канстытуцыі не дазваляе Вярхоўнаму Савету змяняць яе на працягу апошніх шасці месяцаў сваіх паўнамоцтваў. Заплюшчым на гэта вочы? Але ці не прывядзе ў будучыні наш маўклівы дазвол парушаць законы да новых, яшчэ больш сур’ёзных парушэнняў? Жадаючы рухацца наперад, ці не вернемся мы назад, у 1938-ы год?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG