Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: прынёс прысягу новы ўрад краіны


БАГДАД. У Іраку прынёс прысягу новы ўрад краіны на чале з Ібрагімам аль-Джаафары. Урачыстая цырымонія адбылася ў Багдадзе. Вакантнымі застаюцца пакуль што пасады пяці міністраў і двух віцэ-прэм’ераў. У складзе сталых чальцоў кабінэту на гэты момант 15 шыітаў, 7 курдаў, 4 суніты й 1 хрысьціянін.

Раней сёньня ў горадзе Рамадзі, за 115 кілямэтраў на захад ад Багдаду, ірацкія паўстанцы заатакавалі вайскоўцаў кааліцыйных сілаў. У ходзе бою забітыя 12 паўстанцаў, ірацкі салдат і два мясцовыя жыхары. Два вайскоўцы ЗША параненыя.
XS
SM
MD
LG