Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Міжнародная амністыя" крытыкуе Беларусь


ЛЁНДАН, ПАРЫЖ. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” рэзка скрытыкавала шэраг дзяржаваў Эўропы й Цэнтральнай Азіі за сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека. У сьпісе сярод іншых краінаў фігуруюць Беларусь, Расея, Турцыя й Туркмэністан. У названых краінах, паводле “Міжнароднай амністыі”, перасьледуюцца актывісты-праваабаронцы, іхная дзейнасьць абвяшчаецца процізаконнай.

У сваю чаргу базаваная ў Парыжы арганізацыя “Рэпартэры бязь мяжаў” у найнавейшай справаздачы заявіла, што лідэры Беларусі, Расеі, Казахстану, Туркмэністану і Ўзбэкістану нясуць беспасярэднюю адказнасьць за парушэньні свабоды слова ў сваіх краінах.
XS
SM
MD
LG