Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адновіць работы ў ядзернай сфэры


НЬЮ-ЁРК. Іран заявіў, што ў блізкай будучыні адновіць работы ў ядзернай сфэры, прыпыненыя адпаведна пагадненьню з Эўрапейскім Зьвязам. Выступаючы на канфэрэнцыі ААН у Нью-Ёрку, міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі адзначыў, што яго краіна не зьбіраецца адмаўляцца ад вывучэньня ядзернай энэргіі, у тым ліку ад працэсу абагачэньня ўрану.

(Харазі: ) “Іран мае цьвёрды намер весьці распрацоўкі ўва ўсіх дазволеных законам кірунках ядзернай тэхналёгіі, уключаючы абагачэньне ўрану – але толькі для мірных мэтаў. Мы гатовыя даць усе неабходныя гарантыі, што нашыя ядзерныя праграмы заўсёды будуць выключна мірнымі”.

Напярэдадні кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мухамэд Эль-Барадэй, выступаючы на канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку, заклікаў Іран устрымацца ад аднаўленьня работ у ядзернай сфэры.
XS
SM
MD
LG