Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан: партыя патрабуе вызваліць лідэра


ДУШАНБЭ. Дэмакратычная партыя Таджыкістану прыпыніла свой удзел у прэзыдэнцкай грамадзкай радзе на знак пратэсту супраць арышту лідэра партыі Махмадрузі́ Іскандарава.

Намесьнік старшыні Дэмакратычнай партыі Таджыкістану Рухматулог Валіеў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Душанбэ: “Дэмакратычная партыя прыпыняе свой удзел у прэзыдэнцкай радзе, бо рашэньні гэтай рады звычайна не выконваюцца, апошнія выбары прайшлі недэмакратычна і Махмадрузі Іскандараў быў арыштаваны ў Маскве й незаконна перададзены таджыцкім уладам”.

Улады Таджыкістану вінавацяць Іскандарава ў тэрарыстычных дзеяньнях, незаконным валоданьні зброяй і растраце дзяржаўных грошай. Перад нядаўнім арыштам у Расеі Іскандараў заявіў пра намер удзельнічаць у таджыцкіх прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG