Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: выбух на складзе боепрыпасаў


КАБУЛ. У Аўганістане 28 чалавек загінулі, а блізка 70 атрымалі раненьні пры выбуху на нелегальным складзе боепрыпасаў. Выбух здарыўся ў правінцыі Баглан, за 120 кілямэтраў на поўнач ад Кабулу. Сярод ахвяраў ёсьць жанчыны й дзеці. Прычына выбуху высьвятляецца. Паводле прадстаўніка міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану, склад належаў былому камандзіру аднаго з вайсковых фармаваньняў.

Раней сёньня на поўдні Аўганістану пры выбуху міны з дыстанцыйным кіраваньнем два паліцыянты загінулі, яшчэ чатыры былі параненыя.
XS
SM
MD
LG