Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: канфэрэнцыя ў пытаньнях ядзернай зброі


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў сёньня ўрады сьвету ўсьвядоміць небясьпеку, якую нясе ядзерная зброя, і зрабіць захады для ўсёабдымнага ядзернага раззбраеньня. У сядзібе ААН у Нью-Ёрку пачала работу канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам выкананьня дагавору аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі амаль 190 краінаў сьвету. Найбольшую занепакоенасьць экспэртаў выклікаюць цяпер ядзерныя праграмы Паўночнай Карэі ды Ірану.

Падпісаны 35 гадоў назад дагавор аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі абавязвае 183 дзяржавы адмовіцца ад ядзернай зброі наўзамен за абавязаньне пяці ядзерных дзяржаваў – ЗША, Расеі, Вялікабрытаніі, Францыі й Кітаю – імкнуцца да раззбраеньня.
XS
SM
MD
LG