Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: “У Беларусі няма ніякага адмысловага стаўленьня да Ўкраіны”


Юры Дракахруст, Прага “У Беларусі няма ніякага адмысловага стаўленьня да Ўкраіны” – пра гэта заявіў прадстаўнік прэсавай службы МЗС Беларусі Руслан Есін, камэнтуючы сёньняшнюю заяву кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны Барыса Тарасюка.

Есін сказаў, што Беларусь заўсёды адхіляла мову ўціску, у тым ліку і інфармацыйнага. "Спадзяемся, што ўкраінскі бок ня будзе капіяваць псэўдадэмакратычныя мэтады і формы пабудовы міждзяржаўных адносінаў, якія актыўна накідаюцца апошнім часам пэўнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі" – заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі. Паводле яго, “Беларусь не мае намеру зьмяняць сваю сяброўскую добрасуседзкую палітыку ў дачыненьні да Украіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG