Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 2 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 2 траўня

“ЛіМ”, 1955 год:

“Многія мінчане добра ведаюць работніцу тэлеграфа Галіну Навакоўскую, з прыемнасцю вітаюцца з ёю на вуліцы, у аўтобусе, у трамваі. У гэтыя дні яе можна сустрэць на кватэры рабочага і служачага, у інтэрнаце студэнтаў, у розных установах сталіцы… Дзесяткі тысяч святочных тэлеграм прымае і адпраўляе ў суткі Мінскі тэлеграф. Усе работнікі тэлеграфа будуць шчыра вітаць Галіну, бо і на гэты раз яна перавыканала свае абавязкі — датэрмінова сабрала больш тысячы святочных тэлеграм. “Працуеш, і яшчэ лепш хочацца працаваць”, — гаворыць Навакоўская, уваходзячы ў апаратную”.

“Звязда”, 1985 год. Пра 1 мая на Меншчыне:

“Пад гукі духавога аркестра прайшлі сёння па новай вуліцы жыхары вёскі Арэшнікі Смалявіцкага раёна. Назвалі яе вуліцай Перамогі. І гэта сімвалічна, бо права на працу, права на мір патрэбна было не толькі заваяваць, але і адстаяць у цяжкай барацьбе… Далёка наперад пакрочыў за гады мірнай працы Смалявіцкі раён. Перавыкананы заданні чатырох гадоў па продажу збожжа, мяса, малака, яек, воўны. Справай гонару ўсіх земляробаў цяпер стала паспяховае завяршэнне пяцігодкі”.

“Имя”, 1995 год. Палітоляг Уладзімер Мацкевіч:

“Уся бяда ў тым, што ідэі беларускасьці дагэтуль успрымаюцца як апазыцыйныя. Яны быццам прыватызаваныя БНФ і зрабіліся ягоным асабістым здабыткам. Патрыятызм замкнёны на ідэі этнакратыі, даступны невялікай групе людзей. І тое, што БНФ сёньня яшчэ трымаецца на палітычнай арэне, вынік адсутнасьці іншай апазыцыі. Калі б яна ўзьнікла, пра БНФ ужо даўно б забылі… БНФ ня здолеў дамагчыся таго, чаго дамагліся народныя франты ў Прыбалтыцы. Ён ня здолеў вытварыць палітычнага крызысу і саступіць месца прагматыкам”.
XS
SM
MD
LG