Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 чалавек забітыя ў выніку тэрактаў у Іраку


БАГДАД. У Іраку сёньня ў выніку выбухаў і нападаў забітыя яе найменей 30 чалавек, параненыя болей як 50. Найбольшая колькасьць ахвяраў – 20 -- была на поўначы Іраку, дзе сьмяротнік у аўтамабілі з выбухоўкай уехаў у пахавальную працэсію мясцовых курдаў. Раней напады адбыліся ў Багдадзе і горадзе Хіла на поўдзень ад ірацкай сталіцы. Тым часам, у навакольлі Багдаду амэрыканскія і ірацкія вайскоўцы арыштавалі 11 падазраваных у выкраданьні і забойстве Маргарэт Хасан – грамадзянкі Вялікай Брытаніі, супрацоўніцы гуманітарнай арганізацыі. Паводле паліцыі, пяцёра затрыманых прызналіся ў датычнасьці да забойства. Хасан – жонку іракца, якая пражыла ў Іраку болей як 30 гадоў, баевікі выкралі 19 кастрычніка летась і неўзабаве забілі.
XS
SM
MD
LG