Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Вялікдзень


СТАМБУЛ. Праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Вялікдзень. Усяленскі патрыярх Варфаламей, выступаючы з велікодным казаньнем, асудзіў тэрарызм і рэлігійны фанатызм. У храме Хрыста Ўратавальніка ў Маскве да пяці тысячаў вернікаў, якія прысутнічалі на набажэнстве, якое служыў Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы Алексій Другі, далучыліся прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэм’ер-міністар Міхаіл Фрадкоў. У велікодным віншаваньні Пуцін заявіў, што Расея перажывае духоўнае адраджэньне. Ва Ўкраіне прэзыдэнт Віктар Юшчанка, віншуючы вернікаў, выказаў надзею, што сёньня адзначаецца пачатак лепшага жыцьця для кожнага.
XS
SM
MD
LG