Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працоўныя ў многіх краінах адзначылі сваё традыцыйнае сьвята


МАСКВА. У шэрагу краінаў сьвету адбыліся сёньня дэманстрацыі і маніфэстацыі з нагоды 1 траўня– традыцыйнага дня працоўных. Камуністы і іншыя апазыцыйныя партыі ў расейскай сталіцы мітынгавалі пад партрэтамі Леніна і Сталіна, савецкімі сьцягамі. Болей як паўмільёну чалавек у розных гарадох Нямеччыны вывелі на вуліцы прафсаюзы. Мінулай начы ў Бэрліне адбыліся беспарадкі. Арыштаваныя 65 чалавек, тры паліцыянты лёгка параненыя. У турэцкім горадзе Стамбуле таксама адбылася сутычка з паліцыяй, затрыманыя як найменей 47 чалавек. Павелічэньня заробкаў і ўмоваў працы патрабавалі тысячы дэманстрантаў у Банглядэшы. Афіцыйныя дэманстрацыі прайшлі ў камуністычных Кітаі і Кубе.
XS
SM
MD
LG